wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1978

Конкурс песні Еўрабачанне 1978 — 23-і конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 22 красавіка 1978 года ў Парыжы на сцэне Палаца кангрэсаў. Данія (упершыню з 1966 года) і Турцыя далучыліся да 18 краінам-удзельніцам папярэдняга конкурсу, давёўшы колькасць удзельнікаў да 20-ці.

Упершыню конкурс вялі двое вядучых. Замест відэапаштовак для прадстаўлення выканаўцаў выкарыстоўваліся матэрыялы, знятыя за яго кулісамі.

Ізраіль перамог з песняй «Аbanibi», выкананай Ізхарам Коэнам і групай «Alphabeta». Вядомы іспанскі гурт «Baccara», які выступаў за Люксембург са сваім будучым хітом «Parlez-vous français?» Заняла 7 месца, а італьянскі гурт «Ricchi e Poveri» стаў 12-м. Нарвегія фінішавала апошняй, набраўшы 0 ачкоў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Красавік 1978 года
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў