wd wp Пошук:

Кола Зямное

Кола зямное (старажытнаісл. Heimskringla, Kringla heimsins) — зборнік скандынаўскіх каралеўскіх саг, напісаны ў першай палове XIII ст. Сноры Стурлусанам.

Аўтарства

Сноры Стурлусан (1173—1241 гг.) — знаўца скальдычных вершаў, гісторык, палітычны дзеяч. Мяркуюць, што менавіта ён з’яўляецца аўтарам «Кола Зямнога» і «Сагі пра Олава Святога», якая змешчана ў зборніку саг. Аўтарства Сноры Стурлусана да канца не выяўлена, бо яго імя не значыцца ў копіях саг. Але ў 1550 г. (1551 г.) нарвежац Лауренц Хасан пераклаў пачатковую частку «Кола Зямнога», дзе двойчы ўзгадаў, што дадзены твор належыць Сноры Стурлусану. Таксама нарвежскі багаслоў Педэр Клаўс сэн Фрыс, які пераклаў кнігу з сагамі на дацкую мову, назваў аўтарам Сноры Стурлусана, а пры выданні перакладзеную кнігу назваў «Хроніка нарвежскіх каралёў Сноры Стурлусана». Гісторыкі мяркуюць, што гэтыя аўтары карысталіся арыгінальнымі рукапісамі.

Змест

«Кола Зямное» з’яўляецца адным з каштоўных твораў сваёй эпохі, у якім распавядаецца пра гісторыю Нарвегіі, а таксама яе конунгаў ад самых старажытных часоў і да 1177 года. Таксама твор утрымлівае звесткі пра іншыя землі Еўропы — ад Ірландыі, Шатландыі і Англіі на захадзе, Белага Мора на поўначы, Візантыі і Скіфіі на поўдні, да Гардарыкі (Славеніі — Наўгародскай Русі) і Кіеўскай Русі на ўсходзе Еўропы, і Вялікай Краіны Асаў за Уральскімі горамі на тэрыторыі цяперашняй Заходняй і Усходняй Сібіры.

Зборнік складаецца з наступных частак:

Рукапісы

Арыгінал рукапісу не захаваўся да нашых дзён, але захаваліся перавыданні і спісы з іх. Першае выданне арыгінальнага тэксту (з перакладам на шведскую і лацінскую мовы) было зроблена шведскім каралеўскім антыкварам Ю. Перынгшёльдам у 1697 г. і называлася «Хеймскрынгла, ці нарвежскія каралеўскія сагі Сноры Стурлусана».

Гісторыкам вядома пра сем рукапісаў «Кола Зямнога»:

Рукапісы захоўваліся ў Капенгагенскай бібліятэцы, дзе ў 1728 г. адбыўся пажар, у выніку чаго згарэў рукапіс Kringla і былі пашкоджаны рукапісы Jöfraskinna і Gullinskinna.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Скандынаўская міфалогія
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Германа-скандынаўская міфалогія