wd wp Пошук:

Коза Ностра

Коза Ностра (на сіцылійскай мове Cosa Nostra — «Наша справа») — сіцылійская злачынная арганізацыя, некаторымі вызначаецца як мафія.

Дзейнічае на Сіцыліі з пачатку XIX стагоддзя, ператварыўшыся ў пачатку XX стагоддзя ў міжнародную арганізацыю. Першапачаткова арганізацыя займалася абаронай (якая ўключала самыя жорсткія метады) уладальнікаў апельсінавых плантацый і дваран, якія валодалі буйнымі зямельнымі ўчасткамі, у асноўным ад сябе ж саміх. Гэта былі зародкі рэкету. Пазней Коза Ностра пашырыла арэал сваёй дзейнасці, стаўшы злачыннай групоўкай ва ўсіх адносінах. З 20 стагоддзя галоўным кірункам дзейнасці Козы Ностра стаў бандытызм.

Арганізацыя складалася з групы, званай «сям’ёй» (famiglia). Сама «сям’я» мела жорсткую іерархічную структуру, падпарадкаваную так званаму Хроснаму бацьку — padrino. Тэрыторыя дзейнасці «сям’і» падзялялася на своеасаблівыя «акругі», якія маглі складацца з вуліц, раёнаў або нават цэлых правінцый. Кожная акруга кантраляваўся звычайна трыма сем’ямі, якія абіралі свайго лідара (такога лідара называюць часам capo di capi — галава галоў). Гэты лідар выбіраў свайго намесніка і яшчэ ад аднаго да трох дарадцаў (кансільеры).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Злачынныя групіроўкі ў ЗША
Катэгорыя·Злачынныя групіроўкі ў Італіі
Катэгорыя·Сіцылія
Катэгорыя·Мафія