wd wp Пошук:

Кластэрыум

Кластэ́рыум (Closterium) — род аднаклетачных водарасцей сямейства кластэрыевых.

Вядомы дзясяткі, паводле некаторых звестак сотні, прэснаводных відаў. Трапляюцца ў розных вадаёмах — ад эўтрофных да дыстрофных і забруджаных, на сырых скалах, імхах.

Клеткі сіметрычныя, выцягнутыя, звужаныя па канцах, у сярэдняй частцы расшыраныя, без перацяжкі; ад прамых да дугападобна сагнутых, даўжыня перавышае шырыню ў 2—3, у буйных выцягнутых відаў — больш як у 140 разоў. Абалонка бясколерная ці бурая, штрыхаваная, радзей пункцірная, з порамі. Хларапласты (1—2, часам да 20) восевыя, з падоўжанымі рэбрамі і адным ці шматлікімі, размешчанымі ў адзін восевы рад пасярэдзіне паўклеткі або хаатычна пірэноідамі. Ядро цэнтральнае. На канцах клеткі праз поры выдзяляецца слізь, якая садзейнічае руху водарасці (кулянне па падоўжанай восі). Размнажэнне — папярочнае дзяленне клеткі і кан’югацыя.

Клетка складаецца з дзвюх роўных паловак — паўклетак. Пры вегетатыўным размнажэнні кожная паўклетка дабудоўвае другую палоўку.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Харавыя водарасці
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта