wd wp Пошук:

Кедр гімалайскі

Кедр гімалайскі, або Дэадар (Cedrus deodara) — хвойнае дрэва, адзін з відаў роду кедр, хуткарослая парода, расце ва Усходняй Азіі, на паўночным захадзе Гімалаяў у гарах Афганістана, Пакістана, Індыі і Непала. Падымаецца ў горы да 3600 м, утварае лес з елкамі, хвояй, піхтай.

Кедр гімалайскі дасягае вышыні 50 м і больш, дыяметр ствала да 3 м. Адрозніваецца шырокаконусападобнай кронай, характэрнай для дарослых экзэмпляраў раслін. Галіны размешчаны гарызантальна. Драўніна трывалая і ў той жа час мяккая і духмяная, са светла-жаўтаватай забалонню і чырванаваты-карычневым цёмным ядром.

Хвоя мяккая, тонкая, светла-шэра-зялёная з сівым адценнем, сабраная ў пукі, па 30-40 хваінак у кожнай. Яны 3—4-гранныя, даўжынёй да 5 сантыметраў. Жыве хваінка ад трох да шасці гадоў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Хваёвыя