Квінкватрыі (лац.: Quinquatrus ці лац.: quinquatria) - у Старажытным Рыме свята ў гонар Марса і, асабліва Мінервы, працягваўся з 19 па 23 сакавіка.
Памылкова втылумачаная назва свята, якое азначае менавіта пяты дзень пасля ід, прывяло ў выніку да таго, што свята ў гонар Мінервы адзначалася пяць дзён запар. У ім прымалі ўдзел усе, чые заняткі знаходзіліся пад заступніцтвам багіні: вучні і настаўнікі, вязальшчыцы і пралі, ўсялякага кшталту рамеснікі і мастакі, ўрачы і паэты.
У чэрвені цэх флейтыстак святкаваў у гонар багіні напрацягу трох дзён малыя Квінкватрыі (quinquatria minores ці ‘quinquatria minusculae)