wd wp Пошук:

Кашын мост

Кашын мост — аўтадарожны арачны мост цераз Крукаў канал у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Каломенскі і Казанскі астравы. Размешчаны па восі праспекта Рымскага-Корсакава. Побач з мостам размешчаны Мікольскі марскі сабор. У размешчаным побач доме (праспект Рымскага-Корсакава, дом № 43) з 1818 г. жылі В. А. Жукоўскі і А. А. Пляшчэеў. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Гандлёвы мост, ніжэй — Стара-Мікольскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская». З 1789 года мост называўся Мікалаеўскім або Мікольскім па размешчаным побач Мікольскім саборы. З 1795 года мост паалі называць Кашыным ад размешчанага побач Кашына піцейнага дома, які атрымаў сваю назву ад прозвішча домаўладальніцы.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Жалезабетонныя масты
Катэгорыя·Масты цераз Крукаў канал
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1787 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных