Каштальеры з Вілафранкі (ісп.: Castellers de Vilafranca — Кастэлерс дэ Вілафранка) — культурна-спартыўная асацыяцыя людзей, галоўнай мэтай якой з’яўляецца будаванне так званых castells — «вежаў з людзей».
Асацыяцыя заснавана ў 1984 г. у адказ на павялічанаю зацікаўленасць да будавання вежаў з людзей у Vilafranca del Penedès (Барселона), у сувязі з каталонскай традыцыяй, якая пачала развівацца ў 18 стагоддзі — гэта быў так званы танец з Валенсіі Ball de Valencians.
У цяперашні час, Каштальеры з Вілафранкі аб’ядноўвае прыблізна 400 актыўных членаў усіх узростаў, без дыскрымінацыі на падставе расы, рэлігіі, гендарнага ці сацыяльнага статуса. Яны падзяляюць адну агульную мэту — будаванне вежаў з людзей, захоўваючы пры гэтым дэмакратычныя вартасці, прынцып супрацоўніцтва і працы ў камандзе, сталае жаданне перфекцыянізму, і жаданне захоўваць свае вядучыя пазіцыі сярод усіх канкуруючых з німі груп у будаванні чалавечых вежаў. Штаб-кватэра — Cal Figarot, Casa Via Raventós — гэта будынак, які знаходзіцца ў цэнтры горада Vilafranca del Penedès, і спецыяльна прыстасаваны для будавання вежаў з людзей (на прыклад, высокая ўнутраная столь для магчымасці практыкавацца ўзімку і адкрыты ўнутраны дзядзінец для вясны і лета, а таксама розныя прыстасавання для падзення).
Група з’яўляецца адной з самых важных арганізацый у Vilafranca del Penedès і шмат разоў прадстаўляла каталонскую культуру за мяжой. Асацыяцыя мае больш за 500 афіцыяльных спонсараў, і адначасова мае падтрымку некалькіх грамадскіх і прыватных устаноў. У дадатак да ўдзелу ў выставах чалавечых вежаў, асацыяцыя арганізуе таксама іншыя культурныя мерапрыемства, такія як невялікія канцэрты, конкурсы паэзіі, спаборніцтва на веласіпедах, турніры па даміно, конкурсы ў з’яданні ежы і школы для дзетак у будаванні чалавечых вежаў.
Дзейнасць «Кастэллэ дэ Вілафранка» дазволіла захаваць і развіць каталонскую культуру, якая была прызнана і за межамі горада Vilafranca del Penedès. Такім чынам група была ўзнагароджана Гарадскім Медалем (Medalla de la Vila), і Крыжам Святога Джорджа ад каталонскага Ураду (Creu de Sant Jordi).
Будаванне чалавечых вежаў мае сваю ўласную спецыфіку. Дзеля таго каб лепш зразумець гэту інфармацыю, ніжэй пададзены некаторыя агульныя словы і выразы, якія немагчыма перакласць, але іх можна растлумачыць.
Назоў кожнай вежы складаецца з двух лічб: першая акрэслівае колькасць людзей на кожным узроўне, а другая — колькасць узроўняў у самой вежы.
Кожны тып вежы розніцца ў асноўным колькасцю людзей на адным узроўне:
Колькасць узроўняў у самых звыклых чалавечых вежах:
Калі вежы вельмі высокія і/альбо маюць невялікую колькасць людзей на кожным узроўні, яны звычайна патрабуюць дадатковую падтрымку ніжніх узроўняў альбо ўзроўняў асновы. Часта, назва ўзроўня асновы закладзена ў назве самой вежы. Тры асновы, якія звычайна вакарыстоўваюцца пры стварэнні чалавечых веж:
Вежы могуць быць пабудаваныя цалкам або часткова. Пры паспяховай пабудове і дэмантаванні вежы выкарыстоўваюцца наступныя словы:
Ёсць іншыя назовы, якія выкарыстоўваюцца для кожнага вызначанага становішча ў межах веж, але яны не згадваюцца або не ўжываюцца ў гэтым артыкуле. Інфармацыя, змешчаная тут, дае ўсебаковы кароткі агляд самай агульнай тэрміналогіі і стварае структуру для лепшага разумення чалавечых веж.
Кастэллэ дэ Вілафранка — культурная асацыяцыя, якая была заснавана ў верасні 1948. Першым лідарам і Тэхнічным Менеджарам групы (cap de colla) стаў Oriol Rossell. Група паспяхова дэбютавала з вежамі ў сем узроўняў, і таксама падтрымлівала блізкія адносіны з casteller групамі ў іншых гарадах. Першымі лідарамі былі Oriol Rossell (1948—1952) і Ramon Sala (1953—1955). Група першапачаткова насіла яркія ружовыя кашулі, а пасля, чырвоныя.
У 1956 група амаль бяздзейнічала з-за ўнутраных рознагалоссяў і спрэчак. У 1957 група рэарганізавалася і абрала зялёны колер для кашуль, які дагэтуль з’яўляецца адметным колерам групы. З 1957 да 1968 вежы з сямю ўзроўнямі былі нормай, і cinc de set была самай высокай вежай. З 1969 да 1974 група значна ўдасканалілася, будуючы першыя вежы ў катэгорыі з васьмю ўзроўнямі: torre de set, quatre de vuit, tres de vuit, pilar de sis, і torre de vuit amb folre. У 1972, група выйграла Concurs de castells de Tarragona ў спаборніцтве па будаванню чалавечых веж, якія праводзяцца кожныя два года ў горадзе Таррагона на поўдні Каталоніі. На працягу тых гадоў лідарамі групы былі Josep Pedrol (1957—1959), Carles Domènech (1960—1961), Joan Bolet (1962—1963), Gabi Martínez (1964—1969), Lluís Giménez (1970—1973) і зноўку Gabi Martínez.
У 1975 група прайшла важнае ўнутранае рэструктураванне, пераходзячы ад вельмі персаналізаванага і выключнага лідарства cap de colla да кіравання тэхнічным бокам будаўніцтва веж на аснове кансенсусу (згоды) ўсіх членаў каманды. 1981 год прынёс шмат унутраных змен. Так, было вырашана, што членам каманды больш не будуць індывідуальна плаціць. Гэта выклікала рознагалоссі ў групе. З 1975 да 1982 вежы з васьмю ўзроўнямі рабіліся вельмі часта, але ўсё ж з цяжкасцямі. У 1983 і 1984 група аднавіла свае сілы ў гэтай катэгорыі і ў 1985 група пабудавала першы cinc de vuit. Гэтае значнае дасягненне апынулася ўсяго толькі пачаткам на шляху да яшчэ больш вялікіх вежаў з дзевяццю ўзроўнямі. У 1987 была створаная першая вежа tres і quatre de nou amb folre (carregat), і ў 1989 першая цалкам паспяховая tres de nou amb folre (descarregat) была дасягнутая. Падобны поспех адбыўся і ў 1990 з першай пабудаванай вежай quatre de nou amb folre (descarregat). лідарам групы з 1975 па 1994 быў Carles Domènech.
З 1995 па 2004 гады група цешылася самымі паспяховымі творчымі гадамі. На працягу гэтага перыяду былі дасягнуты самыя высокія і самыя цяжкія вежы: descarregats (цалкам і паспяхова дэмантаваныя) torre de nou amb folre i manilles, pilar de set amb folre, pilar de vuit amb folre i manilles (упершыню ў XX стагоддзі), quatre de vuit amb l’agulla (упершыню ў XX стагоддзі), quatre de nou amb folre i l’agulla (упершыню ў гісторыі чалавечых веж), cinc de nou amb folre, і tres and quatre de nou amb folre built simultaneously (упершыню і толькі адзін раз у гісторыі чалавечых веж). Былі таксама і іншыя поспехі. Што датычыцца веж, якія былі толькі «carregats» (г.з. дасягнулі сваёй вяршыні, але разбурыліся пасля): torre de vuit (упершыню ў XX стагоддзі); quatre de nou, і tres de deu amb folre i manilles (першы раз у гісторыі чалавечых веж), то група таксама выйграла спаборніцтва Tarragona Human Towers Competition у 1996, 1998, 2002, 2004 і 2006. У 2005 годзе Кастэллэ дэ Вілафранка дасягнула вежы «torre de nou amb folre», якая лічыцца самай цяжкай да будавання вежай, зробленай калі-небудзь любой групай да цяперашняга часу.
Francesc Moreno Melilla быў лідарам з 1995 па 2003, а Lluis Esclassans з 2004 да 2007. David Miret быў абраны новым лідарам у снежні 2007.
На працягу ўсёй гісторыі, «Кастэллэ дэ Вілафранка» узвяла мноства разнастайных тыпаў чалавечых веж, якія калі-небудзь маглі быць пабудаваныя. Ніжэй можна будзе знайсці спіс веж, пабудаваных групай і дату, калі яны былі пабудаваныя ўпершыню (carregat альбо descarregat).
Castell | Descarregat | Carregat | |
вежа дасягнула сваёй вяршыні і была паспяхова дэмантавана) | (вежа дасягнула сваёй вяршыні, але разбурылася падчас дэмантавання) | ||
Torre de nou amb folre | 30.08.2005** | ||
Tres de deu amb folre i manilles | 15.11.1998** | ||
Quatre de nou amb folre i tres de nou amb folre simultanis | 31.08.2001** | ||
Torre de vuit | 01.11.1999* | ||
Quatre de nou | 01.11.2002 | ||
Quatre de nou amb folre i agulla | 01.11.1996** | 01.11.1995** | |
Cinc de nou amb folre | 01.11.1997 | 30.08.1997 | |
Pilar de vuit amb folre i manilles | 28.09.1997* | 31.08.1995* | |
Torre de nou amb folre i manilles | 30.08.1995 | ||
Tres de nou amb folre | 30.08.1989 | 31.08.1987 | |
Quatre de nou amb folre | 01.11.1990 | 01.11.1987 | |
Quatre de vuit amb l'agulla | 08.10.1995* | ||
Cinc de vuit | 30.08.1985 | ||
Torre de vuit amb folre i pilar de set amb folre simultanis | 31.08.2006** | ||
Pilar de set amb folre | 01.10.1995 | 14.05.1995 | |
Tres de vuit amb agulla | 29.20.2006** | ||
Dos pilars de sis simultanis (un de carregat) | 31.08.2001** | ||
Torre de vuit amb folre | 17.11.1974 | 12.10.1973 | |
Tres de vuit | 30.08.1974 | 01.10.1972 | |
Pilar de sis | 30.08.1972 | 19.12.1971 | |
Quatre de vuit | 30.08.1971 | 12.10.1969 | |
Nou de set | 11.12.1988 | ||
Torre de set | 24.08.1969 | ||
Tres de set aixecat per sota | 25.11.1973 | ||
Sis de set | 21.01.1997 | ||
Cinc de set amb agulla | 19.04.2008** | ||
Cinc de set | 26.09.1965 | 30.08.1965 | |
Tres de set amb l'agulla | 10.08.1996** | ||
Quatre de set amb l'agulla | 05.08.1954 | 31.08.1953 | |
Tres de set | 31.08.1949 | ||
Quatre de set | 31.08.1949 | ||
Torre de sis | 16.06.1949 | ||
Pilar de cinc | 14.09.1948 | ||
* Першая ў XX ст | |||
** Першая ў гісторыі |
Паводле агульнай арганізацыі групы, органы кіравання складаюцца з дзвюх галоўных органаў — тэхнічнага (Тэхнічны Камітэт або проста la Tecnica), і адміністрацыйнага (Камітэт Праўлення).
Тэхнічны Камітэт адказвае за ўсе аспекты будаўніцтва чалавечых вежаў. лідар групы «cap de colla» мае найбольшую адказнасць, паколькі ён — галоўны ў асацыяцыі ў вобласці будаўніцтва веж. Яму дапамагае і падтрымлівае каманда, якая складаецца з sotscap de colla (віцэ-главы), і двух тэхнічных дараднікаў. Тры іншых каманды залежаць ад гэтага ядра: каманда canallа (адказная за дзяцей, якія карануюць вежы), каманда pinyes, folres and manilles (адказная за фарміраванне першых, другіх і трэціх асноў), і каманда лекараў. Кожная з іх адпаведна адказная за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, тэхнічную інфармацыю і фізічнае навучанне.
Камітэт Праўлення адказвае за кіраванне групай. У то час як гэты камітэт назірае і кіруе актывамі групы, першаснае заданне членаў камітэта складаецца з таго, каб прадставіць групу грамадству, СМІ і іншым арганізацыям. У межах кіравання прэзідэнт нясе найбольшую адказнасць. Сакратар і пяць віцэ-прэзідэнтаў мусяць рыхтаваць для яго справаздачы, і кожны з іх адказны за вызначаны абшар: сацыяльная дзейнасць, скарбнік, супрацоўніцтва з грамадскімі ўладамі, абслугоўванне Cal Figarot, маркетынг і СМІ. Група таксама мае тры кансультатыўныя рады ў сферы міжнародных адносін, юрыдычнага абслугоўвання і рада старэйшын.
Cal Figarotз’яўляецца штабам групы. Будынак у неагатычным стыле, пабудаваны архітэктарам August Font de Carreres у канцы XIX-ага ст., быў набыты ў 1983. Сумежны склад быў набыты ў 1998, і абодва будынкі былі адрамантаваныя ў адпаведнасці з запатрабаваннямі групы. Склад мае ўнутраны адкрыты пляц у 600 кв.м. Будынак у неагатычным стылі мае зграбны выгляд, напоўнены дэкаратыўнымі дэталямі пачатку XX стагоддзя. Група мае ў сваім распараджэнні розныя памяшканні, напрыклад гімназічныя залы, офіс сакратара, шматфункцыянальныя адкрытыя пляцы і сталовую/рэстаран. Найважнейшае і самае добрае месца — гэта ўнутраны дзядзінец. Ён з’яўляецца галоўным месцам сустрэчы групы, дзе праводзяцца вясновыя і летнія навучальныя сесіі.
Кастэллэ дэ Вілафранка была адной з самых вядомых груп ва ўсім свеце па будаванню чалавечых веж. Яна выступала ў розных краях:
«Кастэллэ дэ Вілафранка» таксама распаўсюдзіла традыцыю будаўніцтва чалавечых веж у «Paisos Catalans» (тэрыторыі, на якой традыцыйна гавораць на каталанскай мове):
Група выйграла наступныя «Таррагонскія Спаборніцтвы па Будаўніцтве Чалавечых веж» (Спаборніцтва па будаўніцтве чалавечых веж, якое праводзіцца кожныя два года ў горадзе Таррагона на поўдні Каталоніі — «Tarragona Human Tower Competition»):