wd wp Пошук:

Кацярына Эдуардаўна Міронава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міронава. Кацярына Эдуардаўна Міронава (18 лістапада 1883, Орша — 15 студзеня 1946) — беларуская актрыса.

Біяграфія

Творчую дзейнасць пачала ў 1898 г. на аматарскай сцэне ў Оршы. Працавала ў трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з 1920 г. у тэатры імя Я. Купалы (БДТ-1).

Творчасць

Вобразы, створаныя К. Э. Міронавай, вызначаліся лірызмам, дакладнасцю і выразнасцю сцэнічнага малюнка, эмацыянальнасцю, адчуваннем індывідуальнай адметнасці характараў персанажаў. Лепшыя з іх: Паланея («Прымакі» Я. Купалы), Паўліна і маці Дрыля («Канец дружбы» і «Партызаны» К. Крапівы), пані Зямацкая, Маргарыта Лазараўна, Разалія Юльянаўна («Кастусь Каліноўскі», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е. Міровіча), княгіня Прушынская («Панскі гайдук» Н. Бываеўскага) і інш.

Узнагароды

Заслужаная артыстка БССР (1940).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Асобы