wd wp Пошук:

Кафедральны сабор Осла

Кафедральны сабор Осла

Кафедральны Сабор Осла — храм у Осла, Нарвегія. Кафедральны сабор епархіі Осла лютэранскай Царквы Нарвегіі.

Пабудаваны ў 1694—1697 гадах.

З’яўляецца трэцім па ліку, які быў пабудаваны ў Осла; быў асвечаны ў лістападзе 1697 года. Сабор выкарыстоўваецца нарвежскай каралеўскай сям’ёй і ўрадам краіны для розных афіцыйных і ўрачыстых мерапрыемстваў; у 1968 і 2001 гадах тут бралі шлюб адпаведна кароль і наследны прынц краіны.

Сабор рэканструяваўся ў 1848—1850 гадах (па праекце архітэктара Алексіса дэ Шатонефа) і ў 1950 годзе. У жніўні 2006 года ён зноў быў зачынены на рэканструкцыю, у красавіку 2010 года быў адкрыты. Сабор вядомы сваімі вітражамі і арганам (першы арган быў усталяваны ў ім ў 1711 годзе, цяперашні усталяваны ў 1997 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Осла
Катэгорыя·Саборы Нарвегіі