wd wp Пошук:

Карыентэс

Карыентэс (ісп.: Corrientes) — горад на паўночным усходзе Аргенціны, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на ўсходнім беразе ракі Парана, служыць у якасці порта, а таксама чыгуначнага вузла. Развіта прамысловасць па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны.

Гісторыя

Да еўрапейскай каланізацыі ў рэгіёне жылі ў асноўным індзейцы гуарані. У 1516 годзе сюды была падрыхтавана першая іспанская экспедыцыя, але яе ўдзельнікі былі атакаваныя і забітыя. У 1527 годзе тут быў узведзены форт Санкты-Спірыту. Хуан Торэс дэ Вера і Арагон заснаваў горад 3 красавіка 1588 г.. Першапачаткова ён называўся Сан-Хуан-жэ-Вера-дэ-лас-Сіетэ-Карыентэс («Сем плыняў св. Хуана дэ Вера»), але затым быў скарочаны проста да Карыентэс. Пазней горад пачаў граць важную ролю дзякуючы свайму месцазнаходжанню паміж Буэнас-Айрэсам і сталіцай Парагвая Асунсьён.

Клімат

Клімат гарады Карыентэс (за перыяд 1981-1990 гг)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 33,5 32,1 30,6 26,2 23,5 20,1 20,9 23,1 23,9 28,0 29,7 32,1 26,9
Сярэдняя тэмпература, °C 27,2 26,2 24,5 21,2 18,3 15,2 15,3 17,1 17,9 21,7 23,9 25,9 21,2
Сярэдні мінімум, °C 21,3 20,8 19,2 16,9 13,5 10,7 10,6 11,8 12,5 15,7 18,4 19,7 15,9
Норма ападкаў, мм 166,1 156,9 205,9 284,6 125,2 91,8 48,5 60,3 83,0 129,7 174,8 118,8 1 645,6
Крыніца: SMN Argentina

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Аргенціны
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1588 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Карыентэс
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных