wd wp Пошук:

Карона Манамаха

Карона Канстанціна IX Манамаха (венг.: Monomakhosz-korona) — карона з залатых пласцін, аздобленых малюнкамі ў тэхніцы перагародкавай эмалі, створаная паміж 1042-1050 гадамі па замове візантыйскага імператара Канстанціна IX Манамаха. Карона была падараваная імператарам Канстанцінам вянгерскаму каралю Андрашу I у дзень каранацыі яго і яго жонкі Анастасіі, дачкі Яраслава Мудрага.

У цяперашні час захоўваецца ў Венгерскім нацыянальным музеі ў Будапешце.

Карона складаецца з сямі пласцін з закругленым верхам, якія ўпрыгожаны выявамі імператара Канстанціна Манамаха (цэнтральная пласціна), імператрыц Зоі (левая ад цэнтра) і Феадоры (правая ад цэнтра), алегорый праўды і пакоры і двух танцорак. Малюнак абрамляе раслінны арнамент з птушкамі, што мае падабенства з творамі ісламскага мастацтва. Асабліва ўплыў ісламскіх помнікаў прыкметны ў малюнках танцорак, падобных з вобразамі са сцяннога роспісу палаца халіфа ў Самары (836839), на фатымідскай разьбяной косці (X стагоддзе) і фрэсцы столі Палацінскай капэлы ў Палерма.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кароны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Венгрыі
Катэгорыя·Гісторыя Візантыі