Гэты артыкул трэба вікі-аформіць. Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца адной з пераваг Вікіпедыі. |
Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле! Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ці лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы. |
Каралеўства свеваў — каралеўства, якое было ўтворана на Пірэнейскай паўвыспе германскім племенем свеваў. У 440 г. падчас кіравання караля Рэхіла (438—448) свевы падпарадкавалі Бетыку і Картахену. Гішпана-рымляне звярнуліся па дапамогу да імператара Авіта, які накіраваў сюды атрады федэратаў (вестготаў пад кіраўніцтвам Фрэдэрыка) у 454 г. Пасля перамогі атрадаў Фрэдэрыка, захопленыя свевамі тэрыторыі перайшлі пад кіраўніцтва вестготаў. Але неўзабаве вестгоцкі намеснік на свеўскіх землях Агівульф распачаў паўстанне, падчас каторага загінуў, але свевы аднавілі сваю незалежнасць. Свеўскае каралеўства падчас кіраўніцтва караля Тэадаміра (560—570) ахоплівала тэрыторыю Галісіі і паўночную частку Лузітаніі. Кароль Аўдэка (583—585) падтрымаў паўстанне Герменгільда супраць свайго бацькі, караля вестготаў Леавегільда, у выніку чаго свевы былі разгромлены і ў 585 г. страцілі незалежнасць.
І. А. Еўтухоў. Слоўнік-даведнік «Страны и народы средневекового Запада». Мн. 2008.
Тэмы гэтай старонкі (5):