wd wp Пошук:

Капампанганская мова

Капампанганская мова, ці проста капампанган — адна з найбуйнейшых моў Філіпін. Вядомая таксама пад назвамі: пампанга, пампангуэна і аманунг-сісуан (апошняя літаральна значыць «мова, выкармленая грудзьмі», гэта значыць тое ж, што і «родная мова»).

Гісторыя

Назва мовы паходзіць ад слова pampang, што азначае «бераг ракі». Гісторыя мовы да прыбыцця іспацаў у 16 ст. амаль невядомая. У 18 ст. манах Дыега Бергана напісаў дзве кнігі: слоўнік (Vocabulario de la lengua Pampanga) і граматыку (Arte de la lengua Pampanga).

На гэтай мове пісалі два выбітныя філіпінскія пісьменнікі 19 ст. Бацька Ансельма Пахарда атрымаў вядомасць як аўтар твораў «Гансала з Кордава» і «Гераічная камедыя пра заваёву Гранады». Яшчэ адзін пісьменнік Хуан Крысастома Сота быў аўтарам шматлікіх п’ес. Амаду Юсон, намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1950-я гг, быў аўтарам паэмы «Крысатан».

У цяперашні час капампанганская мова прыходзіць у заняпад нават на тых тэрыторыях, дзе мова традыцыйна была распаўсюджана.

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Pun Bulung капампанганскай

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Філіпінскія мовы
Катэгорыя·Мовы Філіпінаў
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2