wd wp Пошук:

Кансананс

Кансананас (ад па-лацінску: consonantia — гармонія, сугучнасць) — стылістычны прыём, які звычайна выкарыстоўваецца ў паэзіі і песнях, якому характэрна паўтарэнне аднолькавых зычных два ці больш разоў у кароткай паслядоўнасці:

Лілею млявы плёс люляе,

З-пад злежаных аблок здалёк

Ляціць віхлясты і бялявы,

Пялёстак лёгкі — матылёк.

Рыгор Барадулін, «Матылёк»

Кансананс не варта блытаць з асанансам, які ўяўяле сабой паўтарэння галосных. Алітэрацыя з’яўляецца асаблівай формай кансанансу, дзе зычны, які паўтараецца, знаходзіцца напачатку кожнага слова: блакітным блёкатам блюзнерыць бліскавіца.

У паэтычным аналізу алітэрацыю звычайна адрозніваюць ад іншых формаў кансанансу.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Музычная тэрміналогія
Катэгорыя·Тэорыя музыкі