wd wp Пошук:

Канасамент

Узор французскага канасамента

Канасаментдакумент, які выдаецца грузаперавозчыкам грузаўладальніку. Пацвярджае права ўласнасці на адгружаны тавар.

У гандлёвым абарачэнні канасамент — найважнейшы юрыдычны дакумент, які засведчвае наяўнасць дагавора перавозкі і канкрэтызуе ўмовы гэтага дагавора.

Канасамент з’яўляецца каштоўнай паперай, якая перадаецца па правілах перадачы каштоўных папер (імянны, ордарны канасамент альбо канасамент на прад’яўніка) і раўназначная перадачы грузу. Застрахаваны канасамент уключае таксама страхавы поліс.

Канасамент мусіць уключаць наступныя звесткі:

Па пагадненні паміж бакамі ў канасамент могуць быць уключаныя іншыя дадзеныя.

Канасамент, падпісаны капітанам караблю, лічыцца падпісаным ад імя перавозчыка. Пасля таго, як груз палгружаны на карабель, перавозчык па патрабаванні адпраўшчыка аддае яму бартавы канасамент, у якім дадаткова пазначаецца, што груз знаходзіцца на борце канкрэтнага карабля ці караблёў, а таксама дата ці даты пагрузкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Каштоўныя паперы