wd wp Пошук:

Кампазіцыйная вось

Кампазіцыйная вось — умоўная лінія, адносна якой дасягаецца зрокавая ўраўнаважанасць прасторы. Кампазіцыйная вось не абавязкова павінна быць зафіксавана, відавочна абазначана якімі-небудзь элементамі або чляненнямі агараджальных паверхняў. Яе меркаванае становішча часта вызначаецца пазіцыяй назіральніка, размяшчэннем бачных з пэўнага пункту агляду элементаў у навакольным асяроддзі. Калі яна ўсё ж была ўведзена ў асяроддзе, то становіцца пануючай рысай ландшафту. Пры гэтым любы аб’ект, які прылягае да восі, атрымлівае з-за суседства з ёю аргументаванае тлумачэнне тых або іншых сваіх першасных уласцівасцей, сама ж вось становіцца сувязным элементам прасторы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Архітэктурная кампазіцыя