wd wp Пошук:

Калектывізм

Калектывізм (ад лац.: colligere - збірацца разам) — жыццёвая пазіцыя, якая патрабуе ад чалавека такіх якасцей, як дружалюбнасць, чалавечнасць, давер, сумленнасць, велікадушнасць, адданасць, без якіх немагчыма жыццё ў грамадстве. Калектывісцкія адносіны, што знаходзяць сваё выяўленне ва ўзаемнай дапамозе і падтрымцы, складваюцца на аснове сумеснай дзейнасці людзей, якая патрабуе аб’яднання намаганняў для вырашэння агульных задач, узгаднення мэт, выбару сродкаў для іх дасягнення, увязвання прыватных і грамадскіх інтарэсаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мараль
Катэгорыя·Этыка
Катэгорыя·Палітычныя тэорыі