wd wp Пошук:

Казарка белашчокая

Branta leucopsis

Казарка белашчокая (Branta leucopsis) — невялікая вадаплаўная птушка з сямейства качыных.

Апісанне

Даўжыня цела 60-70 см, даўжыня крыла 38,5-43 см, вага 1-2,5 кг. Самка крыху меншая за самца. Палавы дымарфізм адсутнічае.

Мае двухколерную афарбоўку апярэння: чорную зверху, белую знізу. На баках цела шэрыя палосы (яны мацней развіты ў самцоў). У маладых птушак замест чорнага колеру ў апярэнні пераважае цёмна-буры. Пуховая птушаня зверху цёмна-шэры, знізу бялёсы. У белашчокай казаркі рэзка выдзяляюцца белыя бакі галавы, лоб і горла.

Бегае хутка і нярэдка такім спосабам ратуецца ад небяспекі падчас лінькі. Выдатна плавае і лёгка лётае.

Пашырэнне

Гняздуецца белашчокая казарка на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Грэнландыі, астравах Шпіцберген, Вайгач і Новая Зямля, насяляе ўзбярэжжы Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Ісландыі. Белашчокія казаркі, якія гняздуюць у Расіі, утвараюць адасобленую ўсходнееўрапейскую папуляцыю.

Гнездавыя калоніі сустракаюцца ў арктычнай тундры. На гняздоўі прытрымліваецца горнага ландшафту поўначы — скалістых абрываў і ўзбярэжжаў, стромкіх схілаў, якія чаргуюцца з паніжэннямі, пакрытымі сакавітай травой, берагоў скалістых ручаёў і азёр.

Пералётны від. Месцы зiмовак: узбярэжжы Паўночнага мора, Брытанскiх а-воў, Галандыя, еўрапейскiя i амерыканскiя ўзбярэжжы Атлантыкi. На Беларусі вельмі рэдкі ў час транзітных міграцый від.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца раслінамі.

Гняздуецца асобнымі калоніямі да 75 пар, адлегласць паміж асобнымі гнёздамі — некалькі дзесяткаў метраў. Гняздо чашападобнае, у паглыбленнi, выслана мохам, лішайнікамі, сцёбламі травянiстых раслiн i пухам; без прыкрыцця.

Поўная кладка складаецца з 3-5 яек. Свежыя яйкi белыя, пад час наседжвання з’яўляецца жаўтаваты налёт.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта