wd wp Пошук:

Кажанок паўночны

Паўночны кажанок (Eptesicus nilssonii) — млекакормячае сямейства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй.

Апісанне

Даўжыня цела 49-60, хваста 37-48 мм, перадплечча 38-43 мм; размах крылаў 240—270 мм; масса 8-18 г. Вушы адносна кароткія і шырокія. Казялок тупы, кароткі, найбольш шырокі ў сярэдняй частцы. Доўгая, густая поўсць спіны цёмна-карычневая (канцы валос залацістыя) з металічным бляскам, на брушку — крыху карацейшая і святлейшая. Вушы і перапонкі на крылах цёмныя. Крылы даволі вузкія. Канец хваста на 4-5 мм выступае з міжсцягновай перапонкі.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўразіі — ад усходняй мяжы Францыі да Ціхага акіяна; у Беларусі рэдкі пералётны від. Месцы пражывання: гарышчы, нішы пад шалёўкай будынкаў, налічнікамі, аканіцамі, радзей у дуплах дрэў. У летніх сховішчах з’яўляецца ў красавіку. Знаходзяць на зімоўцы ў пячорах Прыбалтыкі і інш.

Асаблівасці біялогіі

На паляванне вылятае адразу пасля захаду сонца незалежна ад тэмпературы паветра. Корміцца молямі, ліставёрткамі, агнёўкамі, коканапрадамі, чубаткамі, пядзенікамі, соўкамі, цвердакрылымі. У другой палове чэрвеня самка нараджае 2 дзіцянят. Маладых паўночных кажанкоў знаходзілі ў калоніях нетапыра-карліка і іншых відаў лятучых мышэй.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы і Польшчы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гладканосыя лятучыя мышы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта