wd wp Пошук:

Кадаанскія мовы

Кадаанскія мовы — сям’я індзейскіх моў, распаўсюджаных у Паўночнай Амерыцы.

Кадаанскія мовы сфарміраваліся ў месцы існавання Кадаанскай археалагічнай культуры. Каля 3 тысяч гадоў таму протакадаанская мова распалася на паўночную і паўднёвую галіны. У нашы дні паўднёвая галіна прадстаўлена мовай індзейцаў кадо, паўночная — мовамі паўні, арыкара і вічыта.

Існуе гіпотэза аб генетычнай сувязі кадаанскіх моў з сіўанскімі і іракезскімі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кадаанскія народы
Катэгорыя·Індзейскія мовы