wd wp Пошук:

Йыйын

Башкіры на свяце йыйын. Пачатак XX стагоддзя, в. Ябалаклы

Йыйын — народны сход башкір, орган самакіравання племені або рода, народнае свята.

Апісанне

Йыйын зяўляецца найбольш старажытным башкірскім святам. Грамадскія сходы у святочнай форме, якія адлюстроўваюць абрадавую культуру і грамадскія адносіны, склаліся ў башкір-качэўнікаў у нетрах першабытнаабшчыннага ладу. Йыйын узнік як орган родаплемяннога самакіравання грамады, у функцыі якога ўваходзіла рашэнне праблем вайны і міру, удакладненне межаў родаплемянных тэрыторый, парадку качавання, уладжванне міжродавых спрэчак.

У працы йыйына ўдзельнічалі толькі дарослыя мужчыны. Асаблівую ролю на йыйыне гулялі старэйшыны роду — аксакалы. Іх слова было вырашальным. Аксакалы прызначалі дзень свята, які супадае з часам перекачавання, збіралі сродкі на яго правядзенне, выконвалі судзейскія функцыі пры вызначэнні пераможцаў. І пазней, пры пераходзе да аселага ладу жыцця, асноўныя рысы йыйына захаваліся.

Йыйыну папярэднічаў савет аксакалаў (курултай) з правам вырашальнага голаса. Йыйын завяршаўся святкаваннямі з запрашэньнем гасцей. Увядзенне валаснога кіравання з сярэдзіны XVI стагоддзя прывяло да страты йыйынам функцый самакіраваньня.

У XVIII стагодздзі йыйын ператварыўся ў свята, якое праводзілася ў пэўны час года. Святочная плошча афармлялася ў выглядзе кола, сімвалам роўнасці членаў рода было сумеснае харчаванне, пачастунак з аднаго катла. У башкір выконваўся прынцып роўнага размеркавання пачастункаў: распіццё кумысу з адной талеркі, запушчанай па крузе, раздача мяса роўнымі далямі і інш. На свяце праводзіліся спаборніцтвы сярод юнакоў. Перамога вылучала маладога чалавека ў лік паважаных членаў абшчыны. У вячэрні час моладзь ладзіла «шапіках уйын» (літаральна — «вячэрнія гульні»).

У паўднёвых башкір словам «йыйын» называюць вясельныя ўрачыстасці, прыём і пачастунак гасцей перад ад’ездам нявесты, у паўночных ён праводзіцца як кірмаш.

У цяперашні час у Башкартастане і Арэнбургскай вобласці Расіі адраджаецца традыцыя правядзення йыйынаў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Культура Башкартастана