wd wp Пошук:

Золь

Золь — снежны полаг або навала снегу на вадзе, якая ўтвараецца пры багатым выпадзенні снегу на паверхню вады, блізкай да кропкі замярзання. Хутка насычаецца вадой і ўтварае кашападобную масу. Змярзаючы, утварае шарош. Пры шторме ўяўляе небяспеку для караблёў, паколькі пры патраплянні на палубу прыводзіць да хуткага абледзянення.

З з’яўленнем золі часта пачынаецца працэс утварэння лёду, а на невялікіх непраточных вадаёмах і малых рэках са слабым цягам золь часта служыць галоўным складнікам ледзянога полага.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Акіяналогія
Катэгорыя·Лёд
Катэгорыя·Снег