wd wp Пошук:

Злучаныя Штаты Калумбіі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Злучаныя Штаты.

Злучаныя штаты Калумбіі (ісп.: Estados Unidos de Colombia) — дзяржава ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, якая існавала ў другой палове XIX стагоддзя.

Гісторыя

У 1860 годзе ў Канфедэрацыі Гранадзіна адбылася грамадзянская вайна, выкліканая незадаволенасцю ліберальных палітыкаў спробамі кансерватараў заразаць правы тэрыторый і ўмацаваць цэнтралізаваную ўладу. У 1862 годзе ліберал, экс-прэзідэнт Новай Гранады генерал Томас Сіпрыяна дэ Маскера арыштаваў прэзідэнта Гранадзіны, абвясціў прэзідэнтам сябе, перанёс сталіцу ў Багату і прызначыў часовы ўрад, а Канфедэрацыю Гранадзіна пераназваў у Злучаныя штаты Новай Гранады (ісп.: Estados Unidos de Nueva Granada). У 1863 годзе, каб даць легальны базіс завяршэнню грамадзянскай вайны, на канферэнцыі ў Рыанегра была прынята новая Канстытуцыя, у адпаведнасці з якой краіна ператваралася ў Злучаныя штаты Калумбіі.

Абмежаванні палітычнай і ваеннай улады цэнтральнага ўрада, накладзеныя новай Канстытуцыяй, прывялі да таго, што ў наступныя гады ў краіне адбылося парадку 40 грамадзянскіх войн мясцовага характару і адна агульнанацыянальная (у 1876—1877 гадах).

У 1886 годзе пад ціскам прэзідэнта Рафаэля Нуньеса ў краіне была прынята новая Канстытуцыя, якая ператварыла саюз штатаў у цэнтралізаваную Рэспубліку Калумбія.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Панамы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Калумбіі
Катэгорыя·Зніклі ў 1886 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1863 годзе