wd wp Пошук:

Звычайная гімнура

Гімнура (Echinosorex gymnura) — млекакормячае сямейства вожыкавыя (Erinaceidae).

Па агульным выглядзе нагадвае вялікую землярыйку. Цела пакрыта поўсцю, лычык выцягнута ў хабаток; хвост голы, доўгі, пакрыты лускавінкамі; галава і шыя бялёсыя, астатняе тулава чорнае. Даўжыня цела да 45 см, хваста 20-21 см. Зубоў 44. Сустракаецца ў Тайландзе, на астравах Суматра і Калімантан. Хаваецца пад каранямі дрэў. Размнажаецца круглы год. Сілкуецца рознымі насякомымі. У Echinosorex gymnura ёсць залозы, сакрэт якіх мае непрыемны часночны пах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вожыкавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта