wd wp Пошук:

Заслаўскі замак

Заслаўскі замак — помнік абарончага дойлідства канца XVIXVII стст. Пабудаваны ў г. Заслаўе ў пойме р. Свіслач. Адзін з першых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі. Уваходзіць у Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».

Гісторыя

Кафля з Заслаўскага замку ў экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Архітэктура

Заслаўскі бастыённы замак, з плану XIX ст.

Бастыённы замак быў збудаваны ў традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы і лічыцца адным са старэйшых у ВКЛ. Ён знаходзіўся ў 200 метрах на поўнач ад горада і быў абкружаны з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, а з поўначы замак надзейна прыкрывала рэчка Княгінька.

Як адзначалася вышэй, Заслаўская бастыённая фартэцыя была ўзведзена на тэрыторыі ранейшага замчышча Заслаўя, што і абумовіла яе абрысы: крыху звужаны з захаду прамавугольнік 215×190×120×80 м. Звонку бастыёны і курціны былі абмураваны цэглай і каменем. Для абароны курцін у фланках бастыёнаў размяшчаліся капаніры з гарматамі, якія забяспечвалі моцны флангавы агонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя ўмацаванні т. зв. п’ятаформы, своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутр, былі ўмацаваны мураванай сцяной вышынёй 2,5 метры і таўшчынёй 0,33, а таксама мелі ўнутры схаваны ход для перамяшчэння абаронцаў. Валы і бастыёны былі насыпаны з пяску, жвіру і гліны з выкарыстаннем фашын.

Галоўны ўваход у замак быў вырашаны ў выглядзе двухпавярховае брамы і размяшчаўся ў паўднёвай курціне. З паўночнага боку, скіраванага ў бок ракі, размяшчалася меншая брама. Каля галоўнай брамы першапачаткова меўся падземны ход, зроблены з цэглы. Першапачаткова ён быў прыстасаваны, верагодна, для патаемных вылазак. Значнай дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскага збора, які стаіць амаль пасярод прамавугольніка замка. Вежа, як і сам храм, мела абарончыя функцыі: на шасці паверхах вежы і па перыметры храма меліся баявыя байніцы.

Сучасны стан

У наш час захаваліся толькі малаважныя руіны замкавай брамы, валы і равы замка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Заслаўя
Катэгорыя·Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага