wd wp Пошук:

Зарын

Зарын

Зарын — ізапрапілавы эфір метылфосфарнай кіслаты, вадкасць без колеру і паху, змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арганічнымі растваральнікамі.

Адкрыццё

Зарын быў адкрыты ў 1938 годзе ў Рурскай даліне Германіі двума нямецкімі навукоўцамі, якія хацелі стварыць мацнейшыя пестыцыды. Зарын з’яўляецца другім паводле таксічнасці пасля замана з чатырох атрутных рэчываў G-серыі, створаных у Германіі. G-серыя — першае і самае старое сямейства баявых атрутных рэчываў нервова-паралітычнага дзеяння: GA (табун), GB (зарын), GD (заман) і GF (цыклазарын). Зарын, адкрыццё якога адбылося ўслед за табунам, назвалі ў гонар яго даследнікаў: Schrader, Ambros, Ru"diger і Van der LINde.

Фізіялагічнае ўздзеянне

Зарын — атрутнае рэчыва, якое валодае нервова-паралітычным дзеяннем. Выклікае паражэнне пры любым відзе ўздзеяння, асабліва хутка — пры інгаляцыі. Першыя прыкметы пашкоджання (міёз і цяжкасць дыхання) з’яўляюцца ў целе чалавека пры канцэнтрацыі зарыну ў паветры 0,0005 мг/л (праз 2 хвіліны). Сярэднесмяротная канцэнтрацыя — 0,075 мг/л — дасягаецца пры дзеянні зарыну на органы дыхання цягам адной хвіліны, канцэнтрацыя ў 0,12 мг/л — пры дзеянні праз скуру. Паўлятальнай дозай з’яўляецца 24 мг/кг вагі, пры якой гіне 50 % асоб пры траплянні на адкрытую скуру. Паўлетальнай дозай пры пераральным (праз рот) увядзенні з’яўляецца 0,14 мг/кг вагі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Арганічныя рэчывы
Катэгорыя·Хімічная зброя