wd wp Пошук:

Замкавае ўзвышша

Замкавае ўзвышша — умоўная назва плато, якое існавала ў Навагрудку да XIII стагоддзя, калі ровам было падзелена на асобныя ўзвышшы — Малы замак і Замкавую гару.

На думку гісторыкаў Таццяны Бубенка і Андрэя Мяцельскага, Замкавая гара і Малы замак Навагрудка першапачаткова ўяўлялі сабой адзінае плато квадратнай формы з бакамі прыкладна 180х180 м (каля 3,6 га). Не раней за XIII стагоддзе быў выкапаны роў, які падзяліў некалі адзінае ўзвышша на дзве часткі. Зборны план пабудоў Малога замка дазваляе сцвярджаць, што на мяжы XII-XIII стагоддзяў роў паміж Замкавай гарой і Малым замкам яшчэ не існаваў, і яны ўяўлялі адзіную пляцоўку, на якой і ўзнік дзяцінец Новагародка.

Малы замак і Замкавая гара цяпер маюць аднолькавую вышыню, якая складае 317—316 м над узроўнем Балтыйскага мора на Малым замку і 316,5 м на Замкавай гары. Першапачаткова пляцоўка будучага Малога замка была вышэйшая за астатнія ўзгоркі. Самы высокі яе пункт (315 м) знаходзіўся ў цэнтральнай часцы. На Замкавай гары першапачаткова пляцоўка размяшчалася на вышынях 313—311 м і мела ўхіл з поўначы на поўдзень. А суседняе Барысаглебскае ўзвышша першапачаткова мела вышыню каля 310—309 м.

Дамінантнае становішча заходняга часткі Замкавага ўзвышша (Малога замка) і стала прычынай ранняга засялення гэтага ўчастку. Усходняя яе ўскраіна (Замкавая гара) заставалася незаселенай да другой паловы XI стагоддзя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Зніклі ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Геаграфія Навагрудка
Катэгорыя·Узвышшы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Навагрудка