wd wp Пошук:

Замах

Замах — наўмыснае дзеянне, непасрэдна накіраванае на ўчыненне злачынства, але не даведзенае да канца па прычынах, якія не залежаць ад волі вінаватага; адна са стадый учынення злачынства. У залежнасці ад таго, ці зрабіў вінаваты ўсё, што ён лічыў неабходным для ажыццяўлення свайго намеру, адрозніваюць закончаны замах і незакончаны замах, у залежнасці ад выбраных сродкаў — прыгодны і непрыгодны. Пакаранне за замах назначаецца паводле закону, які прадугледжвае адказнасць за адпаведнае злачынства, з улікам ступені ажыццяўлення злачыннага намеру і прычын, з-за якіх злачынства не было даведзена да канца.

Гл.таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Крымінальнае права