wd wp Пошук:

Зала Стагоддзя

«Зала Стагоддзя» (пол. Hala Stulecia, Hala Ludowa; ням. Jahrhunderthalle) — шматфункцыянальная зала ў горадзе Вроцлаве, у Польшчы. Пабудаваная ў 1911-1913 гг. гарадскім архітэктарам Максам Бергам. Будынак залы разам з навакольнымі збудаваннямі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Зала пабудаваная ў перыяд, калі горад уваходзіў у склад Германіі. Па сваёй структуры «Зала Стагоддзя» — гэта сіметрычны чатырохвугольнік з шырокай круглай цэнтральнай прасторай (дыяметрам 65 м і вышынёй 42 м), змястоўнасць складае 6000 чалавек. Купал вышынёй 23 м увянчаны ліхтаром са сталі і шкла. Аконныя рамы выкананы з цвёрдай драўніны каштоўных парод. З мэтай палепшыць акустыку — сцены ў будынку пакрыты ізалявальным пластом бетону, змешанага з драўнінай або пробкавай карой. Фасады пазбаўлены ўпрыгожванняў ці арнаменту, але паказваюць тэкстуру бетону са слядамі драўлянай апалубкі.

З заходняга боку «Залы Стагоддзя» ўладкавана манументальная плошча, аформленая ў выглядзе старажытнага форума. На поўнач ад яго знаходзіцца павільён з чатырма купаламі, спраектаваны ў 1912 г. архітэктарам Хансам Пельцыгам для знаходжання тут гістарычнай выставы. У паўночнай частцы выстаўнога гарадка Пельцыг запраектаваў бетонную перголу, акружаную штучным вадаёмам.

«Зала Стагоддзя» — гэта выдатная праца ў вобласці сучасных канструкцый і архітэктуры, якая дэманструе цеснае ўзаемадзеянне розных плыняў пачатку ХХ ст., што стала важным імпульсам далейшага развіцця жалезабетонных канструкцый.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Спорт ва Уроцлаве
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Польшчы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Уроцлава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартыўныя збудаванні Польшчы