wd wp Пошук:

Задунаўская слабада

Задунаўская слабада — археалагічны помнік Віцебска. Знаходзіцца левым беразе р. Віцьба, у месцы ўпадзення ў яе ручая Дуная, на ўсход ад Ніжняга і Узгорскага замкаў. Плошча каля 5 га. З’яўлялася пасадам феадальнага Віцебска 14—17 стагоддзяў. Паводле пісьмовых крыніц 16—17 стагоддзяў, падзялялася на паўночны (Кстоўская гара) і паўднёва-ўсходні (Задунаўе) участкі.

Навуковыя даследванні

Абследаваў у 1977 г. М.Л. Ткачоў, у 1980—81 гг. В.М. Ляўко правяла раскопкі на Кстоўскай гары і ў Задунаўі на агульнай плошчы 420 м². Культурны пласт на Кстоўскай гары 0,4— 1,2 м, у Задунаўі — 1,5 м. Большасць знаходак (кераміка, вырабы з жалеза, шкла) адносіцца да 16—18 стагоддзяў. У раскопах выяўлены рэшткі жытлаў 14—15 стагоддзяў з бытавымі рэчамі. Знаходкі па тэхналогіі апрацоўкі і вонкавым выглядзе адрозніваюцца ад матэрыялаў, выяўленых пры раскопках віцебскіх замкаў, і сведчаць аб самастойным развіцці гэтага паселішча. У пісьмовых крыніцах адзначана слабая заселенасць участка ў 16—17 стагоддзях, калі ён быў ужо гарадскім пасадам. Гэтыя ж крыніцы сведчаць аб наяўнасці на Кстоўскай гары курганнага некропаля — відаць, аднаго з месцаў пахавання гараджан. Цяпер культурны пласт у Задунаўскай слабадзе прасочваецца на абмежаваным участку, прыкладна ў 800 м². У шурфе № 1 (на рагу вуліц Даватара і праспекта Фрунзэ) на мацерыку выяўлены фрагмент драўлянай пабудовы 17 ст. са слядамі пажару.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гісторыя Віцебска
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Віцебскага раёна
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Беларусі