wd wp Пошук:

Жур

Жур — старадаўняя беларуская страва з аўсянай мукі. Рошчыну рабілі з неабтоўчанага аўса або вотруб’я і ставілі квасіць (каб хутчэй укісла, клалі кавалачак хлеба). Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на сіта і давалі адстаяцца. Рэдкую частку (квасліны, малако) злівалі і варылі жур, а з густой (цэды) — кісель. Жур падсольвалі, заскварвалі або запраўлялі алеем і елі звычайна з бульбай. Вядомы па ўсёй Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Стравы паводле алфавіта
Беларуская кухня