wd wp Пошук:

Жазеф Мары Жакар

Жазеф Мары Жакар

Жазеф Мары Жакар (таксама Жакард; фр. Joseph Marie Jacquard; 7 ліпеня 1752, Ліён - 7 жніўня 1834, Улен, Рона) — французскі вынаходнік ткацкага стану для ўзорыстага палатна (машына Жакарда).

Сын ткача, ён паступіў у вучэнне да пераплётчыка, потым стаў словаліцейшчакам і нарэшце ткачом. Першую спробу стварыць аўтаматычны ткацкі табар ён зрабіў у 1790, потым вынайшаў машыну для вязання сетак і павёз яе ў 1804 у Парыж, дзе мадэлі Вакансона навялі яго на канчатковую канструкцыю стану, цалкам завершанага толькі ў 1808. Напалеон I ўзнагародзіў Жакара пенсіяй ў 3000 франкаў і правам спагнання прэміі ў 50 франкаў з кожнага дзеючага ў Францыі стана яго канструкцыі. У 1840 Жакару збудавалі помнік у Ліёне.

Зноскі

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Памерлі ў 1834 годзе
Памерлі 7 жніўня
Нарадзіліся 7 ліпеня
Нарадзіліся ў 1752 годзе
Асобы
Вынаходнікі паводле алфавіта
Вынаходнікі Францыі