wd wp Пошук:

Егіпецкі фунт

Егіпецкі фунт — грашовая адзінка дзяржавы Арабская Рэспубліка Егіпет.

Адзін егіпецкі фунт роўны 100 піястрам. Міжнароднае абазначэнне: EGP. На егіпецкіх цэнніках часцей сустракаецца іншая скарочаная назва фунта - LE (Ад франц. - Livre égyptienne).

У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 25 і 50 піястраў, 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 фунтаў; манеты ў 25, 50 піястраў і 1 фунт.

На купюрах намаляваныя старажытныя храмы Егіпта або мячэці, надпісы зроблены на арабскай і англійскай мовах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афрыканскія валюты
Катэгорыя·Эканоміка Егіпта