wd wp Пошук:

Дэфібрыляцыя

Становішча электродаў дэфібрылятара падчас правядзення дэфібрыляцыі.

Дэфібрыляцыя (ад лац.: fibrillatio — «мігаценне») — у шырокім сэнсе меры, накіраваныя на спыненне фібрыляцыі страўнічкаў сэрца. Часцей за ўсё пад тэрмінам дэфібрыляцыя маецца на ўвазе электраімпульсная тэрапія, што праводзіцца дэфібрылятарам, з мэтай спынення фібрыляцыі страўнічкаў.

Дэфібрыляцыя заснавана на здольнасці электрычнага току пры праходжанні праз сэрца за адзін раз «разраджаць» кардыяміяцыты(руск.) бел., што прыводзіць да спынення паталагічнай актыўнасці ачагоў.

Дэфібрыляцыя страўнічкаў сэрца — адно з найважнейшых мерапрыемстваў рэанімацыі(руск.) бел.. Яго мэта — аднаўленне эфектыўнасці скарачальнай дзейнасці страўнічкаў. Дэфібрыляцыя перадсэрдзяў — тэрапеўтычнае мерапрыемства, накіраванае на аднаўленне сінусавага рытму скарачэнняў сэрца.

Дэфібрыляцыя ажыццяўляецца пры дапамозе дэфібрылятараў — апаратаў, якія прадстаўляюць сабой генератары магутных высакавольтных электрычных імпульсаў.

Пра паспяховасць дэфібрыляцыі робяць выснову на падставе дадзеных электракардыяграфіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кардыялогія
Катэгорыя·Рэаніматалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай