Будаўніцтва квартала, з яго пешаходнай зонай даўжынёй 1,2 км і шырынёй 250 м, пачалося ў 1955 годзе. Першы офісны будынак быў адкрыты ў 1958 годзе. Зараз у Дэфансе размяшчаецца мноства штаб-кватэр розных банкаў і страхавых кампаній. Найбольш ўражальнымі будынкамі з’яўляюцца Вежа Areva, Manhattan, Gan, CNIT (Цэнтр найноўшай індустрыі і Тэхналогій). Аднак самай вядомай пабудовай па праве лічыцца Вялікая арка Дэфанс, сучасны варыянт Трыумфальнай аркі.
Назва Дэфанс паходзіць ад назвы помніка La Défense de Paris, пастаўленага ў гонар салдат, што абаранялі Парыж падчас франка-прускай вайны 1870.