wd wp Пошук:

Дыяна Версальская

Дыяна Версальская ці Дыяна-паляўнічая — мармуровая статуя I ці II стст. да н. э., якая капіруе твор раннеэліністычнага скульптара, магчыма, Леахара (каля 325 г. да н. э.).

Артэміда апранута ў дарыйскі хітон і гіматый. Правай рукой яна рыхтуецца выняць з калчана стралу, левая на галаве аленяня, якое суправаджае яе. Галава павернутая направа, у бок верагоднай здабычы. Скульптуры такога тыпу вядомыя археолагам па раскопках у Лептыс-Магне і Антальі.

Статуя была падорана Папай Паўлам IV каралю Генрыху II з намёкам на яго мэтрэсу, Дыяну дэ Пуацье, і ўстаноўлена каралём у садзе Фантэнбло. Генрых IV загадаў перавезці статую ў «галерэю старажытнасцяў» Луўра; у Фантэнбло яе замяніла маньерысцкая копія. Яшчэ адну копію Людовік XIII адправіў англійскаму каралю ў Віндзорскі замак.

Людовік XIV перанёс «Дыяну» — як лепшы твор антычнай скульптуры ў Францыі — у новапабудаваны Версальскі палац. Прыдворны разьбяр Гіём Кусту зрабіў з яе копію для палаца Марлі. У 1798 годзе скульптура вярнулася ў Луўр, дзе і знаходзіцца дагэтуль.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Версаль
Катэгорыя·Скульптуры па сюжэтах грэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Скульптуры са збораў Луўра
Катэгорыя·Артэміда
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта