wd wp Пошук:

Дыпладок

Дыпладок (Diplodocus) — род вымерлых паўзуноў падатрада заўрапод атрада яшчаратазавых дыназаўраў.

Этымалогія

Назва роду паходзіць ад грэчаскіх слоў διπλόος — «двайны» і δοκός — «бэлька», азначае «двайны адростак», або «двухадросткавая істота»; дадзена з-за падвойных ніжніх асцюкаватых адросткаў пазванкоў.

Апісанне

Вядомы з юры Паўночнай Амерыкі і поўдня Англіі.

Дыпладок на малюнку Ч. Кнайта, 1911

Даўжыня да 27 м, маса каля 10 т. Зграбныя жывёлы з невялікай галавой, тонкай доўгай шыяй і доўгім пругападобным хвастом. Магутная спінная мускулатура дазваляла адрываць пярэднія ногі ад зямлі і падымацца на задніх, каб дацягвацца да крон дрэў. Маса ног складала амаль палову масы цела. Мускулатура мацавалася пры дапамозе высокіх асцістых адросткаў крыжавых і злучаных з імі спінных і хваставых пазванхоў. На ніжняй паверхні хваставых пазванхоў былі двайныя (парныя) адросткі для засцярогі хваста, калі ён цягнуўся па зямлі. Насавыя адтуліны і вочы размяшчаліся на вяршыні чэрапа. Зубы нешматлікія, слабыя, былі толькі ў пярэдняй частцы сківіц. Расліннаедныя, карміліся мяккай воднай і наземнай расліннасцю.

Гісторыя вывучэння

Першы скамянелы шкілет быў знойдзены ў 1877 годзе ў Скалістых гарах (штат Каларада) палеантолагам С. У. Уілістанам (Samuel Wendell Williston). Пазней былі выяўленыя і іншыя рэшткі ў адкладах юрскага перыяду (фармацыя Морысан). Усе яны датуюцца узростам 150—147 млн гадоў таму.

За перыяд з 1878 па 1924 год было апісана некалькі відаў, якія адносяцца да роду Дыпладок. Першы шкілет выявілі Benjamin Mudge і Samuel Wendell Williston ў 1878 годзе на захадзе ЗША, у штаце Ваёмінг. Па гэтым асобніку вядомы палеантолаг таго часу Г. Марш апісаў новы від, назваўшы яго Diplodocus longus. Пасля фасіліі дыпладокаў былі знойдзены і на тэрыторыі іншых заходніх штатаў: Каларада, Юта і Мантана.

У музеі натуральнай гісторыі Карнегі знаходзіцца чэрап маленькага дыпладока. Гэты маленькі чэрап быў знойдзены ў 1921 годзе. Даследаваўшы яго, спецыялісты па палеанталогіі ў 2010 годзе прыйшлі да высновы, што форма галавы дыпладока моцна мянялася па меры росту.

Класіфікацыя

Вядома некалькі відаў дыпадокаў, усе віды — расліннаедныя формы. У сучасных класіфікацыях да дыпладокаў адносяць таксама сейсмазаўра (Diplodocus hallorum).

 Дыпладок

Дк Кембрый Ардовік Сіл. Дэвон Карбон Пер. Трыяс Юра Мел Палеаг. Нг Чц
54248844341635929925120014666232
 ◄ млн. гадоў назад 
[▲](/Кембрыйскі_выбух "Кембрыйскі выбух")[▲](/Дэвонскае_выміранне "Дэвонскае выміранне")[▲](/Масавае_пермскае_выміранне "Масавае пермскае выміранне")[▲](/Трыясавае_выміранне "Трыясавае выміранне")[▲](/Мел-палеагенавае_выміранне "Мел-палеагенавае выміранне") Зноскі ------

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыназаўры Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дыназаўры юрскага перыяду
Катэгорыя·Дыпладацыды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1878 годзе