wd wp Пошук:

Дыега Веласкес дэ Куэльяр

Дыега Веласкес Кансуэла дэ Куэльяр (ісп.: Diego Velázquez de Cuéllar; 1456, Куэльяр, правінцыя Сеговія — 12 чэрвеня 1524, горад Сант’яга-дэ-Куба) — іспанскі канкістадор, заваёўнік Кубы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Куэльяр (правінцыя Сеговія) у шляхетнай сям’і.

Удзельнічаў у другой экспедыцыі Хрыстафора Калумба, прыбыў з ім у 1493 годзе на востраў Гаіці. Распачаў некалькі экспедыцый на Юкатан, у Фларыду і ў Мексіку.

Заснаваў гарады: у 1511 — Асунсьён-дэ-Баракоа, у 1513 — Сан-Сальвадор-дэ-Баяма, у 1514 — Сант’яга-дэ-Куба, Пуэрта-Прынсеп, Санкт-Спірытус і Рэмед’ёс, у 1515 — Гавану.

Быў праціўнікам Картэса.

У 1511 годзе пачаў заваёву вострава Кубы і быў прызначаны яго губернатарам да сваёй смерці. Памёр ад ліхаманкі, пахаваны ў Сант’яга-дэ-Куба.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Сеговія
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1456 годзе
Катэгорыя·Канкістадоры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1465 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1524 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Іспаніі
Катэгорыя·Заснавальнікі гарадоў