wd wp Пошук:

Дублінскі гарадскі ўніверсітэт

Дублінскі гарадскі ўніверсітэт (ірл.: Ollscoil Chathair Bhaile Átha Cliath) — ірландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дублін.

Агульная характарыстыка

Універсітэт базуецца ў паўночнай частцы Дубліна. Створаны як Дублінскі нацыянальны інстытут вышэйшай адукацыі ў 1975 годзе, ён залічыў сваіх першых студэнтаў у 1980 годзе, а ў верасні 1989 года яму быў прысвоены статус універсітэта.

У верасні 2016 года ён завяршыў працэс аб’яднання чатырох іншых адукацыйных устаноў у Дубліне: Адукацыйнага каледжа царквы Ірландыі, Каледжа Усіх Святых, Інстытута адукацыі Божай Маці і Каледжа Святога Патрыка.

Станам на 2020 год ва ўніверсітэце навучаецца каля 17 000 студэнтаў і налічваецца больш за 80 000 выпускнікоў. Акрамя таго, ва ўніверсітэце каля 1 200 студэнтаў навучаюцца дыстанцыйна. У 2019 годзе налічвалася 1 700 супрацоўнікаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дублін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1975 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Ірландыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта