wd wp Пошук:

Дзінка

Дзінка (джэнг) — нілоцкі народ, які насяляе Паўднёвы Судан. Колькасць у канцы XX стагоддзя складала 3 млн. чалавек. Размаўляюць на мове дзінка, якая адносіцца да паўночна-заходняй групы нілоцкіх моў (кір-абайская сям’я, усходнесуданскай надсям’і). Большасць прытрымліваецца самых старажытных традыцыйных вераванняў, якія ўключаюць культы продкаў і сіл прыроды, а таксама перажыткі татэмізму. Частка - вызнае іслам (сунізм) або хрысціянства (каталіцызм, радзей - пратэстантызм, англіканства або прэсвітэрыянства). Асноўны занятак - жывёлагадоўля (козы, авечкі), таксама вырошчваюць агародніну, тытунь.

Выбітныя прадстаўнікі народа Дзінка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народы Паўднёвага Судана
Катэгорыя·Нілоты