wd wp Пошук:

Дзьюла Пейдль

Дзьюла Пейдль (венг.: Peidl Gyula; 4 красавіка 1873 — 22 студзеня 1943, Будапешт) — венгерскі прафсаюзны дзеяч і палітык-сацыяліст. У апошнія дні існавання Венгерскай Савецкай Рэспублікі у 1919 годзе займаў пасады прэм’ер-міністра і выконваў абавязкі главы дзяржавы.

На працягу 6 дзён існавання свайго ўрада спрабаваў ліквідаваць шкоду, нанесеную Венгрыі кіраваннем камуністаў. Па меры прасоўвання румынскіх войскаў да Будапешта ён пачаў адмяняць непапулярныя дэкрэты і пастановы камуністычнага ўрада, аднавіў прыватную ўласнасць, закрыў рэвалюцыйныя трыбуналы і распусціў Чырвоную гвардыю.

6 жніўня 1919 года яго ўрад быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту. Пейдль адправіўся ў выгнанне ў Аўстрыю, аднак ужо ў 1921 годзе вярнуўся ў Венгрыю і аднавіў палітычную і прафсаюзную дзейнасць. У 19221931 гадах узначальваў сацыял-дэмакратычную фракцыю ў венгерскім парламенце.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Дзьёр-Мошан-Шопран
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Сацыялісты Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе