wd wp Пошук:

Джос

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Джос (значэнні). Джос — горад у Нігерыя. Адміністрацыйны цэнтр штата Плато.

Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы Нігерыі, на плато Джос. Заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Насельніцтва ў 1981 годзе складала каля 100 тыс. чалавек.

Эканоміка і культура

Горад Джос з’яўляецца чыгуначным вузлом і горназдабываючым цэнтрам краіны. Дзейнічаюць дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, універсітэт, заснаваны ў 1952 годзе Джоскі музей, музей Інстытута афрыканскіх даследаванняў (заснаваны ў 1957 годзе), заапарк.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Нігерыі