У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Воранаў. Данііл Сямёнавіч Воранаў (7 кастрычніка 1925, Клімавічы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1951 годзе. Працаваў інжынерам-планіроўшчыкам сельскіх населеных месцаў Пскоўскага аблвыканкама, з 1955 года — старэйшы інжынер, кіраўнік брыгады, галоўны інжынер праектаў, начальнік майстэрні Магілёўграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражываў у Магілёве.
Асноўныя працы: праекты планіроўкі цэнтральных сядзібаў саўгасаў «Мілаславіцкі», «Ленінскі шлях», «Быхаўскі», «Чавускі» Магілёўскай вобласці (1956—1962).
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі.