Дангола (араб. دنقلا) — горад на поўначы Судана, адміністрацыйны цэнтр вілаята Поўнач. Насельніцтва (2012 г.) - 13 563 чал.
Горад Дангола быў заснаваны ў XIV ст. арабамі пасля зруйнавання Старой Данголы. Меў крэпасць, апісаную ў 1699 г. французскім вандроўнікам Шарлям Пансэ. У 1820 г. захоплены егіпцянамі. У 1896 г. для падаўлення паўстання махдзістаў у горад уведзены брытанскія войскі. З 1956 г. у складзе незалежнага Судана.
Горад Дангола месціцца на левым беразе ракі Ніл у 458 км на паўночны захад ад Хартума, сталіцы Судана, у 600 км на паўднёвы захад ад Асуана. Клімат субрапічны пустынны. Сярэдняя тэмпература студзеня +17,6°C. Сярэдняя тэмпература чэрвеня +34°C. Гадавая колькасць ападкаў — 13,6 мм.
Дангола — важны транзітны цэнтр на поўначы Судана. У горадзе працуе ўніверсітэт.