wd wp Пошук:

Гіперсексуальнасць

Гіперсексуальнасць — падвышаная палавая цяга. Можа назірацца як варыянт нормы ў асоб маладога і сярэдняга ўзросту з моцнай палавой канстытуцыяй, а таксама ў пубертатным перыядзе, г.зн. юнацкая гіперсексуальнасць (праяўляецца фіксацыяй псіхікі на сексуальна-эратычных уражаннях і фантазіях, частымі і спантаннымі і адэкватнымі эрэкцыямі, палюцыямі, мастурбацыяй і іншымі праявамі падвышанай палавой узбуджальнасці). Паводле меркавання большасці сексолагаў, вызначэнне нармальнай ступені праявы палавой цягі мае адносны характар.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Праміскуітэт
Катэгорыя·Сексуальнае здароўе
Катэгорыя·Сексалогія
Катэгорыя·Патапсіхалогія