Гімн Гернсі (лац.: Sarnia Cherie) — гімн кароннага валодання брытанскай кароны Гернсі.
Гімн завецца Sarnia Cherie і мае два варыянты — на англійскай мове і гернсійскім дыялекце нармандскай мовы. Назву па-лацінску можна перавесці як «Дарагая Сарнія», па старажытным найменні вострава.
Словы гімна былі напісаныя Дж. Дэйтанам у 1911 годзе, крыху пазней музыку напісаў Д.Сантанджэла.
Акрамя гімна Гернсі на афіцыйных мерапрыемствах часта выконваецца і брытанскі гімн «God Save the Queen».
Англійскі варыянт | Гернсійскі варыянт |
---|---|
CHORUS
CHORUS |
|
Сарнія, дарагая Айчына, каштоўны камень мора. Прыгожы востраў, маё сэрца надоўга з табою. Твой голас кліча мяне, калі прачынаюся, калі засынаю. Мая душа крычыць ад нуды, мае вочы рыдаюць Уяўляючы цябе і тваю мінуўшчыну, Твае зялёныя груды і хвалі, якія б’юць аб бераг. Твае скалістыя бухты. Ах, у цябе ўсё — лепшае! Я прывітаю цябе, вяртаючыся да цябе, востраў спакою. ПРЫПЕЎ
Дарагая Сарнія, каштоўны камень мора. Зямля майго дзяцінства, маё сэрца надоўга з табою. Не забудуся ніколі, як клічаш мяне ты, Дарагая Сарнія, востраў прыгажосці. Я пакідаў цябе ў гневе, я не ведаў цаны, Падарожнічаючы далёка, на край зямлі. Кажучы аб далёкіх краінах, аб даляглядах адвагі, Дзе землі абсыпаныя алмазамі, срэбрам і золатам. Сонца заўсёды ззяла, а жыццёвы шлях быў бесклапотны, Але твой крык заўсёды наганяў мяне, гэта раздзірала маё сэрца Вяртаюся дадому, з усіх ты — лепшая. Я прывітаю цябе, вяртаючыся да цябе, дарагі востраў спакою. ПРЫПЕЎ