wd wp Пошук:

Гётынгенская актынаметрыя

«ГЁТЫНГЕНСКАЯ АКТЫНАМЕТРЫЯ» — каталог фатаграфічных зорных велічынь, складзены К. Шварцшыльдам і апублікаваны ў 1910—1912. Утрымлівае фатаграфічныя зорныя велічыні зорак, змешчаных у экватарыяльнай зоне неба ад экватара да суткавай паралелі +20°. Адзін з самых дакладных, фундаментальных каталогаў гэтага класу.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Астранамічныя каталогі