wd wp Пошук:

Гур-Эмір

Гур-Эмір (узб.: Go’ri Amir ад перс.: گور امیر — «Грабніца эміра») — маўзалей азіяцкага заваёўніка Аміра Цімура (таксама вядомага як Тамерлан) у Самаркандзе (Узбекістан).

Фамільная грабніца Цімура і спадчыннікаў імперыі была ўзведзена ў паўднёва-заходняй частцы горада у 1404 годзе. Мазаіка, сабраная са светла- і цёмна- блакітных глазураваных цаглін, ўпрыгожвае сцены і барабан. Гэты шэдэўр сярэднеазіяцкага дойлідства займае важнае месца ў гісторыі сусветнай ісламскай архітэктуры. Гур-Эмір паслужыў правобразам для вядомых помнікаў архітэктуры эпохі Вялікіх маголаў: маўзалея Хумаюна ў Дэлі і маўзалея Тадж-Махал у Агры, пабудаваных нашчадкамі Цімура, якія ў свой час былі кіруючай дынастыяй Паўночнай Індыі.

Помнік рэстаўраваўся ў 1950-х гадах (вонкавыя купалы і глазур), больш маштабныя работы па яго аднаўленні былі пачаты ў 1967 годзе.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Маўзалеі Самарканда
Катэгорыя·Славутасці Самарканда
Катэгорыя·Архітэктура эпохі Цімурыдаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы і маўзалеі ісламу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ва Узбекістане
Катэгорыя·Гісторыя Самарканда