Гурон (анг.: Lake Huron) — возера ў ЗША і Канадзе, адно з паўночнаамерыканскіх Вялікіх азёр. Размешчана на ўсход ад возера Мічыган, злучана з ім пралівам Макінак. З пункту гледжання гідраграфіі Мічыган і Гурон утвараюць адзіную сістэму (іх злучае праліў Макінак), але геаграфічна іх прынята лічыць асобнымі азёрамі.
Плошча Гурона — каля 59,6 тыс. км² (другое па плошчы сярод Вялікіх азёр). Вышыня паверхні над узроўнем мора каля 176 м (як і ў Мічыгана), глыбіня да 229 м.
Да возера маюць выхад штаты Мічыган і канадская правінцыя Антарыа. Асноўныя парты на Гуроне — Сагіна, Бі-Сіці, Алпіна (ЗША) і Сарнія (Канада).
Назва возера, уведзеная ва ўжытак французамі, паходзіць ад назвы індзейскага племя гуронаў.
На Гуроне размешчаны Манітулін — самы вялікі востраў у свеце, які знаходзіцца ў прэсным возеры.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 23 чэрвеня 2022 года. |